Хімія

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія 10 клас Васілеўская Ельніцкі Шарапа Шымановіч 2012

Хімія. Підручник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.І.Василевська, А.П.Єльницький, О.І.Шарапа, І.Є.Шиманович
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2012
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

Дорогие друзья!

 

У гэтым навучальным годзе, абапіраючыся на вопыт вывучэння хіміі, які вы маеце, на веды, атрыманыя на ўроках фізікі, матэматыкі, біялогіі, вы працягнеце знаёмства з асновамі неарганічнай хіміі, якое пачалі ў папярэднія гады. Выкарыстоўваючы гэты падручнік, вы болын дэталёва пазнаёміцеся з уласцівасцямі многіх неарганічных рэчываў, з асаблівасцямі іх будовы і заканамернасцямі іх хімічных ператварэнняў. Гэта дазволіць вам глыбей пранікнуць у цікавы, шматгранны і дзіўны свет неарганічнай хіміі, якая валодае магутным навуковым і вытворчым патэнцыялам. Адкрыцці, зробленыя хімікамі-неарганікамі, леглі ў аснову новых прагрэсіўных тэхналогій, якія дазваляюць атрымліваць невядомыя раней рэчывы і матэрыялы на іх аснове з унікальнымі ўласцівасцямі. Яны ўжо знаходзяць практычнае прымяненне ў многіх галінах навукі і тэхнікі.

Больш глыбока, чым у папярэднія гады, вы вывучыце пытанні, звязаныя з роляй хіміі ў сучасным грамадстве, з вырашэннем многіх экалагічных і навукова-тэхнічных праблем развіцця хіміі ў нашай краіне.

Малюнкі і табліцы, якія знаходзяцца ў падручніку, дапамогуць вам уявіць працэсы, якія разглядаюцца ў тэксце, праілюструюць фізічныя і хімічныя ўласцівасці розных рэчываў. Інфармацыя, размешчаная ў табліцах, мае даведачны характар і, як правіла, не прызначана для запамінання.

Пасля кожнага параграфа прыведзены падагульняльныя вывады — самае галоўнае, што трэба засвоіць у выніку вывучэння дадзенай тэмы. Калі вам неабходна ўспомніць ці паўтарыць які-небудзь вучэбны матэрыял, асобныя паняцці або тэрміны, звярніцеся да прадметнага паказальніка напрыканцы кнігі.

 

Схожі матеріали