Біялогія

Біологія. Підручник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.Д.Лісов, В.В.Шевердов, Г.Г.Гончаренко, М.Л.Дашков
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2014
- Сторінок: 270
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце ўяўленне аб тым, што ўсе пералічаныя групы жывых арганізмаў характарызуюцца вялікай колькасцю відаў і разнастайнасцю форм.
Разнастайнасць жыцця на Зямлі ўражвае. Жывыя арганізмы можна сустрэць усюды: ад гарачых вод у жаролах глыбакаводных вулканаў да вечна пакрытых ледзяным панцырам горных вяршынь.
Жывыя арганізмы часам настолькі непадобныя адзін на аднаго, што паміж імі цяжка знайсці агульныя рысы і ўласцівасці. Параўнайце, напрыклад, хвойную расліну елку звычайную, шапачкавы грыб падасінавік і чалавека. Тым не менш, у розных арганізмаў можна выявіць шмат агульнага — асобыя прыметы і ўласцівасці, характэрныя ўсяму жывому, агульныя заканамернасці арганізацыі, жыццядзейнасці, размнажэння і развіцця.
Вывучэннем агульных уласцівасцей жывых арганізмаў вы і будзеце займацца на працягу гэтага навучальнага года. Вы пазнаёміцеся з клеткай як найменшай структурнай і функцыянальнай адзінкай усіх жывых арганізмаў, з хімічным саставам арганізмаў, іх абменам рэчываў, размнажэннем і індывідуальным развіццём, спадчыннасцю і зменлівасцю. Вы даведаецеся пра значэнне розных хімічных рэчываў у існаванні жывых арганізмаў, пра тое, як з адзінай клеткі — зіготы — развіваецца складаны мнагаклетачны арганізм, як захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне спадчынная інфармацыя. Вы зможаце даведацца пра прычыны спадчынных захворванняў чалавека і пра тое, якія перспектыўныя метады іх лячэння знаходзяць прымяненне ў сучаснай медыцыне, як і для чаго ствараюцца генетычна мадыфікаваныя арганізмы і многае іншае.
{module Google (справа)}
{source}
<iframe class="pickFlip" data-src="https://s3.amazonaws.com/online.fliphtml5.com/zcjn/rgpv/index.html#p=1" allowfullscreen=""></iframe>
{/source}
{module Comments}