Беларуская літаратура

Білоруська література. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)
- Автор: З.П.Мельнікова, Г.М.Іщенко, М.І.Міщенчук
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2016
- Сторінок: 304
- Формат файлу: pdf
Дарагія дзесяцікласнікі!
Кожны з вас з надзеяй марыць пра будучыню. Напэўна, ужо не адзін раз перад вамі ўзнікала пытанне: дзеля чаго жыве чалавек на свеце? Ад каго залежыць будучыня асобы, народа, чалавецтва?
Кожнае новае пакаленне сутыкаецца з праблемай выбару канцэпцыі жыцця. I на гэты выбар не можа не ўплываць духоўны вопыт папярэднікаў. Чалавек нараджаецца на свет не абцяжараны ведамі былога, і ўжо тут, на зямлі, пачынае адчуваць бясконцасць шляху ад мінулага ў будучыню. А можа, і не адчувае... Бывае так: былінкай, ветру падуладнай, жыццё дрыжыць на коле веку і згасае, невідушчае, глухое, нічыйнае. Кожнаму з нас неабходна ўсвядоміць, што Зямля — маленькая клетачка жывога Космасу, якая дыхае, гаворыць і чуе. Наша нараджэнне ці смерць, наша трапяткая памяць ці пустэльнае забыццё — з’явы, што ўплываюць на лёс Сусвету. А яму пагражае смерцю найболей парушэнне спрадвечнай памяці. Як толькі спыніцца пераемнасць духоўнага вопыту, назапа-шанага папярэднімі пакаленнямі, знікне род людскі, як пустацвет улетку.