Літаратурнае чытанне

Літературне читання. Підручник для 3 класу закладів загальної середньої освіти з російською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.С.Воропаєва, Т.С.Куцанова
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 112
- Формат файлу: pdf
Дарагія трэцякласнікі!
Вы трымаеце ў руках кнігу, у якой сабраны лепшыя творы беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці.
У падручнік уваходзяць раздзелы: «3 крыніц народных...», «Паляцелі гусанькі па цяпло...», «Мой родны кут! Як ты мне мілы!..», «У шыбу галінкаю стукае снежань...», «Сцежкі дзяцінства» і «Багата вясна кветкамі, а лета — гульнямі».
3 народнымі песнямі, казкамі, скорагаворкамі, прыказкамі, легендамі вы пазнаёміцеся ў раздзеле «3 крыніц народных...».
Пра нашу прыгожую і цудоўную краіну Беларусь, яе працавіты і добразычлівы народ вы даведаецеся з раздзела «Мой родны кут! Як ты мне мілы!..».
Весела ўсміхнуцца, паразважаць, зрабіць пэўныя вывады вам дапаможа раздзел «Сцежкі дзяцінства».
Непаўторнай прыгажосці роднай прыроды, адметнасці кожнай пары года прысвечаны раздзелы: «Паляцелі гусанькі па цяпло...», «У шыбу галінкаю стукае снежань...», «Багата вясна кветкамі, а лета — гульнямі».
Дабра вам і радасці на шляху пазнання!