Français (livre 1)

Французька мова. Навчальний посібник для 3 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 1. (Білоруське видання)
- Автор: Д.С.Вадюшина
- Видавництво: "Вышэйшая школа"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 142
- Формат файлу: pdf
Дарагі сябар!
Я запрашаю цябе ў падарожжа - y свет цудоўнай французскай мовы. Французская мова - адна з самых прыгожых моў свету. Яна такая ж мілагучная, як і наша родная.
Дзеці ў розных кутках свету і ты, я спадзяюся, ведаюць байкі пра Варону і Лісіцу, Воўка і Ягня, чыталі цудоўныя казкі пра маленькага прынца і добрую працавітую Папялушку, непаслухмяную Чырвоную Шапачку і хітрага Воўка, разумнага Ката ў ботах і добрага Хлопчыка-з-Пальчыка, спячую прыгажуню і страшную Сінюю Бараду. Усе яны былі напісаны французскімі пісьменнікамі: лётчыкам Антуанам дэ Сент-Экзюперы, байкапісцам Жанам Лафантэнам і казачнікам Шарлем Перо.
Валодаць замежнай мовай не толькі цікава, але і неабходна ў наш час.
Вывучай французскую мову, і ты даведаешся шмат новага і цікавага пра Францыю і яе сталіцу. Французская мова дапаможа табе знайсці сяброў y розных краінах свету.
Поспехаў табе і плённай працы. Bonne chance!