Геаграфія

Географія. Фізична географія. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.Г.Кольмакова, В.В.Пікулик
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2022
- Сторінок: 184
- Формат файлу: pdf
Шаноўныя шасцікласнікі!
Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас навучальным прадмеце — геаграфіі. 3 ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як карыстацца вучэбным дапаможнікам.
Спачатку вы пазнаёміліся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блокі, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму адкрывае рубрыка «Геаграфічныя ракорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя прыродныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.
У тэксце вучэбнага дапаможніка вы сустрэнеце і іншыя рубрыкі. Кожны параграф пачынаецца з уступных рубрык. Мэта рубрыкі «У спамінаем» — успомніць раней вывучаны матэрыял, які будзе неабходны пры вывучэнні новага. У рубрыцы «Даведаемся» пералічаны асноўныя пытанні, якія будуць асвятляцца ў параграфе. Рубрыка «Разважаем» змяшчае праблемныя пытанні ці пытанні-загадкі, адказы ці падказкі на якія вы знойдзеце ў тэксце і ілюстрацыях параграфа.
Галоўная інфармацыя выдзелена ў тэксце параграфаў блакітным колерам.
Тэкст параграфаў уключае тры асноўныя рубрыкі. Работа з імі дапаможа вам болып глыбока вывучыць прадмет, пашырыць вашы веды па вывучаных тэмах. Рубрыка «Геаграфічны слоўнік» пазнаёміць з геаграфічнымі паняццямі, прадугледжанымі вучэбнай праграмай. Рубрыка «Цікавыя факты» змяшчае дадатковую інфармацыю пазнавальнага характару. Рубрыка «Важна!» дазволіць не прапусціць звесткі і факты, на якія трэба звярнуць увагу. Рубрыка «Ведавед» змяшчае алгарытмы рашэння геаграфічных задач і прыклады.