Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 7 клас Чарнова Дубіна 2019 (тэхн.)

Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.М.Чернова, І.В.Дубина
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 206
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сямікласнікі!

 

Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем у вучэбных майстэрнях. У 7-м класе вы пашырыце свае веды пра будову драўніны, выраб ліставых драўняных матэрыялаў. Пазнаёміцеся з новымі тэхналогіямі, інструментамі і прыстасаваннямі для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Даведаецеся, якія кантрольна-вымяральныя інструменты выкарыстоўваюцца ў рабоце з металамі і драўнінай. Вывучыце будову свідравальнага станка і навучыцеся працаваць на ім. Зможаце самастойна спраекта-ваць і ствараць вырабы, якія магчыма будзе падарыць сябрам і родным або выкарыстаць у быце. Даведаецеся пра магчымасці выпраўлення непаладак мэблевай фурнітуры і атрымаеце ўяўленне пра тэхналогію мацавання насценных прадметаў. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у розных вытворчых сферах.

Для работы ў вучэбнай майстэрні і дома вам спатрэбяцца розныя інструменты, абсталяванне і прыстасаванні. На ўроках працоўнага навучання вы даведаецеся пра іх прызначэнне і авалодаеце прыёмамі работы з імі.

Звяртаем вашу ўвагу, што апісанне прыёмаў работы з інструментамі прапануецца для навучэнцаў, у якіх рабочая рука правая. У выпадку, калі ваша рабочая рука левая (вы — ляўша), то ўсе рэкамендацыі неабходна выконваць з дакладнасцю наадварот.

Памятайце! Ваш поспех залежыць шмат ад якіх складальнікаў. Работы па стварэнні вырабаў з драўніны і металаў, а таксама рамонтныя работы на вучэбным месцы павінны выконвацца з найменшымі затратамі сіл і энергіі. Таму правільна арганізаванае вучэбнае месца дае магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы, палепшыць якасць выкананага вырабу. У час работы з інструментамі і прыстасаваннямі неабходна строга выконваць правілы бяспечных паводзін. Успомніце правілы бяспечных паводзін у майстэрні.

 

Схожі матеріали