Гісторыя Беларусі

Історія Білорусі. Кінець ХVІІІ - початок ХХ ст. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: С.В.Панов, С.В.Морозова, В.А.Сосно
- Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
- Рік видання: 2018
- Сторінок: 159
- Формат файлу: pdf
Паважаныя вучні!
Вы пачынаеце вывучаць новы перыяд у гісторыі Беларусі. Ён уключае падзеі на нашых землях ад падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. да Першай сусветнай вайны ў пачатку XX ст. У гэты час Беларусь знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі. Тут адбываўся пераход ад феадальных да буржуазных адносін, узнімаліся паўстанні і буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі, грымелі баі Айчыннай вайны 1812 г. і Першай сусветнай вайны. Ва ўмовах польскага і расійскага ўплываў ішоў працэс фарміравання беларускай нацыі. Выспявала нацыянальная самасвядомасць беларусаў, якія хацелі не толькі «людзьмі звацца», а і «заняць свой пачэсны пасад між народамі». Зразумелай стала беларуская нацыянальная ідэя. Яе сутнасць заключалася ў стварэнні беларусамі ўласнай дзяржавы.