Сусветная гісторыя

Всесвітня історія Нового часу. 1918 - початок ХХІ ст. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.С.Кошелев, М.О.Краснова, Н.В.Кошелева
- Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
- Рік видання: 2019
- Сторінок: 255
- Формат файлу: pdf
Паважаныя дзевяцікласнікі!
У гэтым годзе вы пачняце вывучэнне гісторыі Навейшага часу. Яна ахоплівае перыяд з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 г. да цяперашняга часу. Гэтая эпоха насычана падзеямі, якія карэнным чынам змянілі аблічча свету і шмат у чым вызначылі сучаснае сусветнае развіццё.
Вучэбны дапаможнік складаецца з дзвюх частак, якія адпавядаюць двум асноўным перыядам навейшай гісторыі. Кожная частка пачынаецца з параграфа, уякім даецца агульнае ўяўленне аб асноўных напрамках развіцця свету ў міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны.
У пачатку кожнага параграфа размешчана рубрыка «Успомніце». У ёй акцэнтуецца ўвага на тых пытаннях, веданне якіх неабходна для лепшага разумення новага вучэбнага матэрыялу. Працуючы з тэкстам, звяртайцеся да ілюстрацый і картасхем, якія дапаўняюць і канкрэтызуюцьяго змест. Матэрыял рубрыкі «Гістарычны партрэт» дазволіць вам азнаёміцца з лёсамі і поглядамі актыўпых удзельнікаў гістарычных падзей. Вывучэнне гісторыі немагчыма без аналізу гістарычных крыніц. Яны пададзены ў рубрыцы «Гістарычны дакумент».
Асноўныя даты, імёны, паняцці выдзелены тлустым курсівам. Інфармацыя, якая таксама патрабуе асаблівай увагі, вылучана светлым курсівам.
Заданні для самастойнага даследавання дапамогуць вам лепш разабрацца ў гістарычных падзеях. Выконваючы такія заданні, вы зможаце навучыцца шукаць інфармацыю, аналізаваць і ацэньваць яе якасць і надзейнасць. У выніку пашырацца веды пра перыяд, што вывучаецца, палепшацца навыкі работы з інфармацыяй. Завяршаюць параграф пытанні і заданні, якія дапамогуць лепш зразумець і засвоіць вучэбны матэрыял. У рубрыцы «Прапануем абмеркаваць» пададзены праблемныя пытанні, што не маюць адзінага слушнага адказу. У ходзе абмеркавання гэтых пытанняў вы зможаце выказаць свой пункт гледжання, пацвердзіць яго аргументамі.
У канцы вучэбнага дапаможніка размешчаны гістарычны слоўнік, храналагічная табліца найболып важных падзей гісторыі Навейшага часу і спіс літаратуры, да якой вы можаце звярнуцца для таго, каб глыбей вывучыць тэму, што вас зацікавіла. Дадатковы матэрыял размешчаны на электронным адукацыйным рэсурсе «Сусветная гісторыя Навейшага часу. 9 клас» (нацыянальны адукацыйны партал http://e-vedy.adu.by).
Жадаем поспехаў!