Геаграфія Беларусі

Географія Білорусі. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.М.Брилевський, А.В.Климович
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2019
- Сторінок: 248
- Формат файлу: pdf
Дарагія дзевяцікласнікі!
Перад вамі вучэбны дапаможнік па геаграфіі Беларусі. Працуючы з ім, вы пазнаёміцеся з прыродай, насельніцтвам і эканомікай Беларусі.
У папярэдніх курсах геаграфіі вы вывучалі геаграфічную абалонку Зямлі, прыроду мацерыкоў, насельніцтва і эканоміку краін свету, пазнаёміліся з прыроднымі з’явамі і сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, якія адбываюцца на зямным шары. Пры вывучэнні геаграфіі мацерыкоў адзначалі ўнёсак нашых суайчыннікаў у даследаванне прыроды планеты. Усе гэтыя веды дапамогуць лепш спазнаць асаблівасці прыроды Беларусі, прыродна-рэсурснага, сацыяльна-дэмаграфічнага і вытворчага патэнцыялу краіны, вызначыць месца Рэспублікі Беларусь у сусветнай супольнасці.
Аб’ект вывучэння геаграфіі Беларусі — Рэспубліка Беларусь, а прадмет — тэрытарыяльная неаднастайнасць прыроды краіны (як часткі геаграфічнай абалонкі), асаблівасці размяшчэння населыгіцтва і гаспадаркі.
У працэсе выкладання фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Беларусі шырока выкарыстоўваецца краязнаўчы матэрыял, каб вы болын даведаліся пра прыроду, населыгіцтва, асаблівасці культуры і ролю Беларусі ў сусветнай геаграфічнай прасторы.
Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны тэмы вучэб-нага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блокі. Параграф пачынаецца з уступнай рубрыкі «Узгадваем». Яе задача — нагадаць раней вывучаны матэрыял, неабходны для засваення новай тэмы.
У тэкст параграфаў уключаны тры рубрыкі. У рубрыцы «Геаграфічны слоўнік» прадстаўлены новыя паняцці, пазначаныя ў вучэбнай праграме. Рубрыка «Факт для разважання» змяшчае дадатковую інфармацыю і пытанні пазнавальнага характару. У рубрыцы «Работа з атласам» у прадстаўлены заданні па рабоце з картамі геаграфічнага атласа «Геаграфія Беларусі». Геаграфічныя назвы, вылучаныя курсівам, прызначаны для абавязковага запамінання.
Пасля тэксту кожнага параграфа ідзе рубрыка «Абагульнім і запомнім», у якой змяшчаюцца вывады, якія дазваляюць паўтарыць і засвоіць самае важнае з пройдзенага матэрыялу. Таксама дадзены разнастайныя пытанні і заданні ў рубрыцы «Пытанні», якія дапамогуць праверыць засваенне тэмы. Найбольш складаныя пытанні прапаноўваюцца ў рубрыцы «Праблемныя пытанні». Рубрыка «Ад тэорыі да практыкі» запрашае да выканання творчых заданняу.