Сусветная гісторыя

Всесвітня історія Нового часу. XVI - ХVIII ст. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньоїосвчти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.С.Кошелев, Н.В.Кошелева, С.А.Кудрявцева, Г.Е.Давидовська
- Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
- Рік видання: 2017
- Сторінок: 223
- Формат файлу: pdf
Паважаныя сямікласнікі!
Вы паспелі пазнаёміцца з гісторыяй першабытнага грамадства, Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў. Гэтыя тры эпохі сусветнай гісторыі ахопліваюць прамежак часу ад найстаражытнейшых часоў да канца XV ст. Цяпер вы будзеце вывучаць гісторыю наступнай эпохі — Новага часу.
Вы даведаецеся пра падзеі першага перыяду Новага часу, які ахоплівае XVI—XVIII стст. Вучэбны дапаможнік складаецца з раздзелаў, якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на параграфы.
У кнізе вы сустрэнеце словы, выдзеленыя розным чынам. Тлустым курсівам пазначаныя падзеі і даты, якія неабходна запомніць і ўмець іх патлумачыць, а таксама імёны гістарычных дзеячаў. Паняцці, даты і назвы, выдзеленыя светлым курсівам, таксама патрабуюць асаблівай увагі. Такім самым шрыфтам пазначаны высновы па праблеме, вывады, у якіх утрымліваецца найболын важная інфармацыя.
Рубрыка «Праекты і даследаванні» ў пачатку кожнага раздзела ўключае заданні, якія выходзяць за межы зместу вучэбнага дапаможніка. Т эму праекта трэба абраць загадзя разам з настаўнікам або аднакласнікамі, бо праца над ім разлічаная на болын працяглы час, чым патрабуецца для падрыхтоўкі да ўрока. У ходзе гэтай працы вам неабходна будзе праводзіць уласныя даследаванні, збіраць інфармацыю для творчых заданняў. Вы можаце распачаць уласны праект, а можаце аб’яднацца ў пары або групы з аднакласнікамі.
На «стужцы часу» ў пачатку параграфаў вылучаныя абавязковыя для запамінання даты. Пытанні і заданні ў тэксце (у каляровай устаўцы) накіраваныя на паўтарэнне і ўзнаўленне вывучанага матэрыялу, а так-сама на выкарыстанне атрыманых ведаў.
У канцы кожнага параграфа прадстаўлены ключавыя словы, якія дапамогуць вам скласці расказ па тэме ўрока. Пасля іх размешчаныя пытанні і заданні. Яны дапамогуць лепей засвоіць вучэбны матэрыял, спраўдзіць свае веды, сістэматызаваць інфармацыю і г. д.
Звярніце ўвагу на адмысловыя знакі-сімвалы, якія дапамогуць вам працаваць з вучэбным дапаможнікам на занятках і дома.