Гісторыя Беларусі

Оцінити підручник:
2,33 3
Гісторыя Беларусі 7 клас Варонін Скеп’ян Мацук Краўчанка 2017

Історія Білорусі. XVI - XVIII ст. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.О.Воронін, А.А.Скеп'ян, А.В.Мацук, О.В.Кравченко
  • Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 214
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, прысвечаны багатаму на падзеі перыяду ў гісторыі Беларусі. Памятайце, што навука гісторыя не проста захоўвае памяць пра тое, што было. Яна стварае падмурак для далейшага развіцця народаў і краін. Таму пры засваенні reтara прадмета самае важнае — разуменне сутнасці падзей, а не завучванне дат. У гісторыі ўсё мае свае прычыны і наступствы, і нават адзін чалавек можа паўгшываць на ход найважнейшых падзей у развіцці краіны.

Увесь змест вучэбнага дапаможніка падзелены на чатыры раздзелы, якія адпавядаюць храналагічным перыядам развіцця беларускіх зямель у XVI—XVIII стст. Раздзелы складаюцца з параграфаў і заканчваюцца паўторна-абагульняльным урокам. Звярніде ўвагу на спецыяльныя значкі — піктаграмы. Яны дапамогуць вам лепш арыентавацца ў матэрыяле вучэбнага дапаможніка. Скарыстайцеся таблічкай значкоў каб даведацца, што яны абазначаюць.

Кожны з параграфаў заканчваецца пытаннямі і заданнямі. Ёсць яны і ў тэксце. Паспрабуйце адказаць на пытанні. Гэта дазволіць вам лепш запомніць прачытаны матэрыял, зразумець дзеянні гістарычных асоб і падзеітой эпохі.

Найважнейшыя імёны выдзелены тлустым курсіеам, даты і паняцці — тлустым шрыфтам. Для таго каб вам было лягчэй з імі працаваць, выпішыце ў сшытак іх вызначэнні з тэрміналагічнага слоўніка і храналагічнай табліцы ў канцы вучэбнага дапаможніка. Вам трэба ведаць іх на памяць. Каб ваша карціна гістарычных падзей была болып поўнай, раім звярнуць увагу таксама на паняцці і даты, выдзеленыя курсівам.

Картасхемы, размешчаныя ў вучэбным дапаможніку, і карты ў атласе дапамогуць вам лепш разабрацца ў гістарычнай геаграфіі. Таксама ў іх утрымліваецца дадатковы матэрыял па тэмах. Гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца вам пры адказе на пытанні пасля параграфаў.

Звесткі пра падзеі вы зможаце атрымаць таксама з гістарычных крыніц. Вытрымкі з іх прыводзяцца ў вучэбным дапаможніку. Памятайце, што гістарычныя крыніцы адлюстроўваюць асаблівасці светапогляду людзей таго часу. I таму мова і стыль дакументаў адрозніваюцца ад сучасных. У вучэбным дапаможніку вы знойдзеце біяграфіі гістарычных асоб. Дадатковыя звесткі пра іх, а таксама пра падзеі вы можаце пашукаць на розных электронных рэсурсах, у тым ліку размешчаных на нацыянальным адукацыйным партале. Яны дазволяць вам выканаць заданні са значком *, якія патрабуюць выкарыстання дадатковых крыніц інфармацыі ці носяць творчы характар.

Скарыстайцеся табліцай «Асноўныя даты і падзеі XVI—XVIII стст.». Яна дапаможа вам лепш запомніць даты і падзеі гэтага перыяду. 3 дапамогай спісу рэкамендаванай літаратуры і электронных рэсурсаў вы зможаце падрыхтаваць паведамленні, болып даведацца пра гісторыю свайго краю. Для лепшага разумення гісторыі Беларусі звяртайцеся і да іншых прадметаў: сусветнай гісторыі, геаграфіі, беларускай літаратуры. Мы спадзяёмся, што азнаямленне з гэтым гістарычным перыядам падштурхне вас да болып глыбокага і падрабязнага яго вывучэння.

Схожі матеріали