Беларуская літаратура

Білоруська література. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.П.Рагойша, Т.І.Шамякіна, Т.В.Кабржицька, О.В.Праскаловіч
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2011
- Сторінок: 320
- Формат файлу: pdf
Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды літаратуры, пра ліра-эпас, некаторыя літаратурныя віды, жанры і інш. Адным словам, у вас ужо ёсць добрая фактычная аснова, каб на ёй фарміраваць разуменне літаратурнага працэсу як з’явы духоўнага жыцця, нацыянальнага мастацтва і культуры.
Любая літаратура — з’ява нацыянальная. Так, беларускія пісьменнікі ва ўсе часы выяўлялі і выяўляюць думкі, пачуцці, псіхалогію найперш беларусаў, адлюстроўваюць іх гісторыю, культуру, звычаі і робяць гэта вобразнымі сродкамі пераважна беларускай мовы. Мова — матэрыял і інструмент кожнага пісьменніка — найболын важная нацыянальная прыкмета літаратуры, менавіта па мове звычайна і адрозніваюць асобныя нацыянальныя літаратуры. У той жа час па сваіх праблемах, ідэйнай скіраванасці, чалавеказнаўчай сутнасці беларуская літаратура з’яўляецца фактам агульначалавечай культуры. У выдатных яе творах нацыянальнае і агульначалавечае, інтэрнацыянальнае спалучаны арганічна і непарыўна. Сёння сусветную культуру нельга ўявіць без твораў класікаў многіх нацыянальных літаратур. У мора сусветнай культуры ўжо амаль тысячу гадоў упадае і светлаводная рака беларускай літаратуры.