Сусветная гісторыя

Всесвітня історія Новітнього часу. 1918 - 1945 рр. Навчальний посібник для 10 класу загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Г.А.Космач, В.С.Кошелев, М.О.Краснова
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2012
- Сторінок: 214
- Формат файлу: pdf
Паважаныя дзесяцікласнікі!
У гэтым годзе вы пачынаеце вывучэнне першага перыяду Навейшай гісторыі, які ахоплівае час пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 г. да разгрому фашысцкага блока ў Другой сусветнай вайне ў 1945 г. У гэты перыяд адбыліся падзеі, якія карэнным чынам змянілі аблічча свету і шмат у чым вызначылі тэндэнцыі сучаснага сусветнага развіцця.
Вучэбны дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў. Адкрываюць яго «Уводзіны», у якіх даецца агульнае ўяўленне пра асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў 1918—1945 гг. Яны дапамогуць вам убачыць цэласную карціну глабальнага напрамку развіцця свету ў гэты час. Кожны параграф пачынаецца рубрыкай «Успомніце». У ёй акцэнтавана ўвага на тых пытаннях, веданне якіх неабходна для лепшага разумення новага вучэбнага матэрыялу. Працуючы з тэкстам параграфа, звяртайцеся да ілюстрацый і карт, якія дапаўняюць, ажыўляюць і канкрэтызуюць яго змест. Матэрыял рубрыкі «Гістарычны партрэт» дазволіць вам пазнаёміцца з поглядамі і жыццёвымі лёсамі актыўных удзельнікаў гістарычных падзей. Асноўныя даты, імёны, паняцці вылучаны тлустым шрыфтам, другарадныя — курсівам. Тлумачэнне новых паняццяў дадзена непасрэдна ў параграфе. Разгорнутае тлумачэнне найбольш складаных паняццяў вы знойдзеце ў рубрыцы «Гістарычная даведка». Вывучэнне гісторыі немагчыма без аналізу гістарычных крыніц. Яны прадстаўлены ў рубрыцы «Гістарычны дакумент». Успаміны сведак, сучаснікаў падзей, прыведзеныя ў рубрыцы «Жывая гісторыя», дазволяць вам лепш зразумець людзей таго часу. Завяршаюць параграф пытанні і заданні. Заданні рубрыкі «Прапануем абмеркаваць» дазволяць вам правесці дыскусію, у якой вы зможаце выказаць свой пункт гледжання, пацвердзіць яго аргументамі. Кржны раздзел заканчваецца ўрокам абагульнення, які мае на мэце сістэматызаваць вывучаны вамі вучэбны матэрыял.
У канцы вучэбнага дапаможніка прадстаўлены гістарычны слоўнік, храналагічная табліца, якая змяшчае даты найболын важных падзей сусветнай гісторыі 1918—1945 гг., і спіс літаратуры, да якой вы можаце звярнуцца для таго, каб больш глыбока вывучыць тэму, якая вас зацікавіла.
{module Google (справа)}
{source}
<iframe class="pickFlip" data-src="https://s3.amazonaws.com/online.fliphtml5.com/zcjn/qoxw/index.html#p=1" allowfullscreen=""></iframe>
{/source}
{module Comments}